Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. адказаў на пытанні грамадзян

9 лютага 2011 года ў рэдакцыі газеты «Рэспублiка» адбылася «прамая» тэлефонная лінія паміж чытачамі дадзенага выдання і Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвічам П.П.

У ходзе «прамой» тэлефоннай лініі задаваліся пытанні, якія датычыліся як непасрэдна кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, так і розных праблем у галіне правапрымянення.

П.П.Міклашэвіч растлумачыў прававыя аспекты, якія датычацца ўвядзення інстытута амбудсмена ў нашай краіне, асаблівасцей рэалізацыі ў Беларусі доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, практыкі Канстытуцыйнага Суда па разгляду спраў, юрыдычнай сілы рашэнняў і інш.

Больш падрабязную інфармацыю аб «прамой лініі» можна прачытаць на старонках газет «Рэспублiка» (ад 17 лютага 2011 г. № 31) і «Юридическая газета» (ад 17 лютага 2011 г. № 4).