Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

26 мая 2011 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);

«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Украіны аб працоўнай дзейнасці і сацыяльнай абароне грамадзян Рэспублікі Беларусь і Украіны, якія працуюць за межамі сваіх дзяржаў» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб стварэнні, функцыянаванні і развіцці інтэграванай інфармацыйнай сістэмы знешняга і ўзаемнага гандлю Мытнага саюза» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб прымяненні інфармацыйных тэхналогій пры абмене электроннымі дакументамі ў знешнiм і ўзаемным гандлi на адзінай мытнай тэрыторыі Мытнага саюза» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Еўразійскім банкам развіцця аб умовах знаходжання Еўразійскага банка развіцця на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.