Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыме ўдзел у II Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйнаму правасуддзю

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П. прыме ўдзел у II Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйнаму правасуддзю, які адбудзецца 16–18 студзеня 2011 года ў г. Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

У Кангрэсе прымуць удзел кіраўнікі і суддзі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі больш чым з 90 краін, якія прадстаўляюць Канферэнцыю еўрапейскіх канстытуцыйных судоў, Канферэнцыю органаў канстытуцыйнага кантролю краін маладой дэмакратыі, Iбера-амерыканскую канферэнцыю па канстытуцыйнаму правасуддзю, а таксама прадстаўнікі судоў Садружнасцi Нацый (Брытанскай), Саюза арабскіх канстытуцыйных судоў і саветаў, Асацыяцыі франкамоўных канстытуцыйных судоў, азіяцкіх канстытуцыйных судоў, Паўднёва-афрыканскага форума суддзяў вярхоўных судовых органаў і іншых міжнародных арганізацый.

Плануецца абмеркаваць пытанні забеспячэння незалежнасці органаў канстытуцыйнага кантролю, незалежнасці суддзяў пры ажыццяўленні канстытуцыйнага правасуддзя, узаемадзеяння канстытуцыйных судоў з заканадаўчымі і выканаўчымі органамі ўлады.