30 снежня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання гаспадарчага судаводства» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
шэраг законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў.
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.