23 снежня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змянення і дапаўнення ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб ратыфікацыі Рамачнага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Паўночным інвестыцыйным банкам» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб супрацоўніцтве па забеспячэнню адзінства вымярэнняў ва ўзброеных сілах дзяржаў-удзельніц Пагаднення аб правядзенні ўзгодненай палітыкі ў галіне стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі ад 3 лістапада 1995 года» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранiчных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.