Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

22 снежня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

"Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь" (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);

"Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь" (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.