Навіны
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Марыскiн А.У. прыняў удзел у 85-й Пленарнай сесіі Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі)
17–18 снежня
На сесіі разглядаліся пытанні, якія датычацца вынікаў работы Камісіі ў гэтым годзе, узаемадзеяння з органамі Савета Еўропы, уключаючы Камітэт Міністраў, Парламенцкую Асамблею, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад. Заслухана інфармацыя аб рэалізацыі раней адобраных заключэнняў Венецыянскай камісіі, даклады адносна праектаў заключэнняў па законах Арменіі, Балгарыі, Нарвегіі, Расійскай Федэрацыі, Турцыі, Украіны, а таксама шэраг іншых пытанняў.