21 снежня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
"Аб знешняй працоўнай міграцыі" (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
"Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адзнакі адпаведнасці патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі" (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.