Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне «Аб дзеянні нарматыўнага прававога акта ў часе пры спыненні дэлегаваных паўнамоцтваў на яго прыняцце (выданне)»

15 снежня 2010 года Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне «Аб дзеянні нарматыўнага прававога акта ў часе пры спыненні дэлегаваных паўнамоцтваў на яго прыняцце (выданне)» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).

Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным устараніць прабел у заканадаўстве, які датычыцца правіл дзеяння норм права ў часе, і ў мэтах забеспячэння канстытуцыйнага прынцыпу вяршэнства права, вынікаючага з яго прынцыпу прававой дакладнасці рэгламентаваць на заканадаўчым узроўні пытанні, звязаныя з устанаўленнем парадку і тэрмінаў прызнання страціўшымі сілу нарматыўных прававых актаў, прынятых (выдадзеных) у парадку дэлегавання паўнамоцтваў на іх прыняцце (выданне), у сувязі са спыненнем дэлегаваных паўнамоцтваў дзяржаўнага органа на прыняцце (выданне) акта.

Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанавана распрацаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праект закона аб унясенні ў Закон Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь» адпаведных змяненняў і (або) дапаўненняў.