25 лістапада 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Польшча аб правілах прыгранiчнага руху» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Чарнагорыі аб узаемных паездках грамадзян» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Усходняй Рэспублікі Уругвай аб бязвізавых паездках па дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартах» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Перу аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных, спецыяльных і (або) службовых пашпартоў» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Французскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.