Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

22 лістапада 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб донарстве крыві і яе кампанентаў» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб транспартна-экспедыцыйнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.