Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

10 лістапада 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

"Аб найменнях геаграфічных аб'ектаў" (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

"Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

"Аб унясенні змяненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь па пытаннях жыллёвых адносiн" (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

"Аб ратыфікацыі Статута Міжнароднага агенцтва па аднаўляемай энергіі" (суддзя-дакладчык Марыскiн А.В.);

"Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Міжнароднай канвенцыі аб спрашчэнні і гарманізацыі мытных працэдур" (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

"Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў  удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне эксплуатацыі міждзяржаўных ліній электраперадачы нацыянальных электраэнергетычных сістэм" (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

"Аб ратыфікацыі Пратакола аб спыненні дзеяння Пагаднення аб прынцыпах мытнай палітыкі ад 13 сакавіка 1992 года" (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.). 

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.