Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць закона Рэспублікі Беларусь

28 кастрычніка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятага Палатай прадстаўнікоў і адобранага Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Фінляндскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).

Па выніках разгляду ўказаны закон прызнаны адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.