Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

27 кастрычніка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб стварэнні агульнага страхавога рынку дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага супольніцтва» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза па санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза па ветэрынарна-санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб ратыфікацыі Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне мытнага саюза аб каранціне раслін ад 11 снежня 2009 года» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.