22 кастрычніка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і Саветам Еўропы адносна прывілей і імунітэтаў прадстаўнікоў членаў Групы дзяржаў супраць карупцыі і членаў інспекцыйных групп» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, Урадам Латвійскай Рэспублікі і Урадам Расійскай Федэрацыі аб вызначэнні пункта стыку дзяржаўных граніц Рэспублікі Беларусь, Латвійскай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.