11 кастрычніка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь на 2011 год» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);
«Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб узаемным прадастаўленнi будынкаў і зямельных участкаў для размяшчэння пасольстваў» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.