Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

8 кастрычніка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь законаў «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2011 год» і «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь», суддзёй-дакладчыкам па якім выступiла Бойка Т.С.

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм гэтых законаў.