Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў

6 ліпеня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававой аховы вынаходстваў, карысных мадэлей, прамысловых узораў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь і прызнанні страціўшымі сілу некаторых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь і іх асобных палажэнняў па пытаннях прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.