У ходзе судовых пасяджэнняў Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб амністыi ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» (суддзя-дакладчык Данілюк С.Я.);
«Аб Камітэце дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і яго тэрытарыяльных органах» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб аказаннi псіхалагічнай дапамогі» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);
«Аб унясеннi змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях кампетэнцыі дзяржаўных органаў (арганізацый) у галіне землеўпарадкавання, геадэзіі і картаграфіі» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб унясеннi змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны звестак, занесеных у рэестр уладальнікаў каштоўных папер» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
а таксама шэрагу законаў аб ратыфікацыi міжнародных дагавораў.
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.