22 чэрвеня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб завярджэннi справаздачы аб выкананнi рэспубліканскага бюджэта за 2009 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб ветэрынарнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.