7 чэрвеня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь: «Аб унясеннi змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб турызме» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.); «Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія аб садзейнічаннi ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.); «Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Эстонскай Рэспублікі аб садзейнічаннi ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый» (суддзя-дакладчык Мiклашэвiч П.П.); «Аб ратыфікацыi Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Ірландыяй аб пазбяганнi двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах падаткаў на даходы і капітал» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.); «Аб ратыфікацыi Пратакола аб статусе Цэнтра мытнай статыстыкі Камісіі мытнага саюза» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.); «Аб ратыфікацыi Пратакола аб парадку перадачы дадзеных статыстыкі знешняга гандлю і статыстыкі ўзаемнага гандлю» (суддзя-дакладчык Марыскiн А.У.). Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.