4 чэрвеня 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясеннi змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадухілення легалізацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб ратыфікацыi Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай аб рэжыме беларуска-літоўскай дзяржаўнай гранiцы» (суддзя-дакладчык Мiклашевiч П.П.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў.