11 мая 2010 г. № Р-448/2010
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у складзе старшынствуючага – Старшыні Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Данілюка С.Я., Ізоткі У.П., Козыравай Л.Р., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цікавенкі А.Г., Чыгрынава С.П.
на падставе часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 і пункта 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэнні ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы».
Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналізаваўшы палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (далей – Канстытуцыя), Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы», Закона Рэспублікі Беларусь «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь», іншых заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь, якія маюць дачыненне да разглядаемага пытання, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь устанавіў:
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы» (далей – Закон) прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2 красавіка
Закон з’яўляецца актам аб выражэнні згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы (далей – Дагавор), які падпісаны ў г. Кіеве 12 мая 1997 года з мэтай усталявання дзяржаўнай граніцы паміж вышэйназванымі краінамі.
У Дагаворы даецца вызначэнне дзяржаўнай граніцы паміж Дагаворнымі Бакамі на сушы, водах, у нетрах, паветранай прасторы. Яе праходжанне зафіксавана ў Пратаколе-апісанні пралягання лініі дзяржаўнай граніцы і ў альбоме тапаграфічных карт, што з’яўляюцца неад’емнымі часткамі Дагавора. Згодна з артыкулам 7 Дагавора ён падлягае ратыфікацыі.
У адпаведнасці з абзацамі другім і пятым артыкула 19 Закона «Аб міжнародных дагаворах Рэспублікі Беларусь» ратыфікацыі падлягаюць міждзяржаўныя і міжурадавыя дагаворы, у якіх прадугледжана ратыфікацыя як адзіны спосаб выражэння згоды на абавязковасць міжнароднага дагавора, а таксама аб тэрытарыяльным размежаванні Рэспублікі Беларусь з іншымі дзяржавамі. На падставе часткі першай артыкула 20 названага Закона ратыфікацыя міжнароднага дагавора Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у форме закона.
Такім чынам, выражэнне згоды Рэспублікі Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора ў форме закона аб ратыфікацыі з’яўляецца абгрунтаваным.
Па форме нарматыўнага прававога акта Закон адпавядае патрабаванням пункта 2 часткі першай артыкула 97 і часткі першай артыкула 104 Канстытуцыі, часткі першай артыкула 15 і часткі першай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь».
Закон прыняты Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у межах кампетэнцыі ў адпаведнасці з пунктам 2 часткі першай артыкула 97 Канстытуцыі, адобраны Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з пунктам 1 часткі першай артыкула 98 Канстытуцыі.
Такім чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзіць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыі.
Кіруючыся часткамі першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, часткамі восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 і пунктам 3 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня
ВЫРАШЫЎ:
1. Прызнаць Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы» адпаведным Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
2. Гэта рашэнне ўступае ў сілу з дня прыняцця.
3. Апублікаваць гэта рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Старшынствуючы –
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч