Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць шэрагу законаў

 11 мая 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб ратыфікацыi Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб перадачы асоб, асуджаных да пазбаўлення свабоды, для далейшага адбывання пакарання» (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Кабінетам Міністраў Украіны аб бязвізавых паездках грамадзян» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай аб дзяржаўнай граніцы» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.