29 красавiка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях удасканальвання парадку выканання пакаранняў» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб унясенні дапаўненняў i змяненняў у Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановiч Т.В.);
«Аб унясенні дапаўненняў i змяненняў у Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлi» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў.