Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць шэрагу законаў

28 красавiка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб паштовай сувязi» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельнiц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з крадзяжамі аўтатранспартных сродкаў і забеспячэнні іх звароту» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галiне вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі» (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Казахстан аб супрацоўніцтве ў галiне грамадзянскай абароны, папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення аб адзіных прынцыпах інфармацыйнага ўзаемадзеяння мытных службаў дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення аб адзіных падыходах да прымянення інфармацыйных тэхналогій у дзейнасці мытных службаў дзяржаў – членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб ратыфікацыi Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Туркменістана аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых зносiнах» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.