27 красавiка 2010 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
“Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб ахове навакольнага асяроддзя” (суддзя-дакладчык Марыскін А.У.);
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях рэгулявання навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці” (суддзя-дакладчык Iзотка У.П.);
“Аб прызнаннi страціўшай сілу Пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь “Аб зацвярджэннi гранiц Дзяржаўнага біялагічнага заказніка “Лукава” (суддзя-дакладчык Марыскін А.У.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармулiраваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў.