16 красавіка 2010 г. у Канстытуцыйным Судзе адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiча П.П. з Прэзідэнтам крымінальна-касацыйнай палаты Вярхоўнага Суда Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла – Эладыо Рамiнам Апонтэ Апонтэ.
П.П.Мiклашэвiч інфармаваў спадара Апонтэ аб структуры, парадку фармiравання, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, коле суб’ектаў, якія маюць права звяртацца ў Канстытуцыйны Суд для дачы заключэння аб адпаведнасцi Канстытуцыі нарматыўных прававых актаў, а таксама аб ажыццяўленнi папярэдняга канстытуцыйнага кантролю законаў, прынятых Парламентам, да падпісання іх Прэзідэнтам.
Спадар Апонтэ расказаў аб сістэме і асаблівасцях функцыянiравання судовай сістэмы Венесуэлы, арганізацыі, парадку фармiравання і паўнамоцтвах Вярхоўнага Суда Венесуэлы. Ён адзначыў, што ў структуры Вярхоўнага Суда дзейнічае канстытуцыйная палата з сямі суддзяў, якая разглядае справы аб канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў. Штогод з мэтай абароны сваіх канстытуцыйных правоў і свабод ва ўказаную палату звяртаюцца тысячы грамадзян. Спадар Апонтэ падкрэсліў, што ў цяперашнi час вялікая ўвага на дзяржаўным узроўні надаецца абароне найбольш сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян.
Па выніках сустрэчы адзначана карыснасць кантактаў паміж судовымі органамі нашых краін і дасягнута дагавораннасць аб развіццi двухбаковага супрацоўніцтва.