16 красавіка 2010 г. у Канстытуцыйным Судзе адбылася сустрэча Канакуппакатила Гапинатана Балакришнана – Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Індыя з суддзямі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Старшыня Вярхоўнага Суда Індыі спадар Балакришнан праінфармаваў аб сістэме правасуддзя ў Індыі і практычнай дзейнасці Вярхоўнага Суда Індыі па адпраўленню правасуддзя і вырашэннi асобных катэгорый спраў.
У цяперашнi час Вярхоўны Суд Індыі дзейнічае ў колькасці 31 суддзі. Ён мае шырокія паўнамоцтвы і разглядае крымінальныя, грамадзянскія, адміністрацыйныя справы, калектыўныя iскi, а таксама справы па экалагічных пытаннях.
У кампетэнцыю Вярхоўнага Суда ўваходзіць таксама разгляд пытанняў аб канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў, якi мае права ініцыiраваць грамадзяне з мэтай абароны іх фундаментальных правоў і свабод.
Штогод Вярхоўным Судом выносіцца больш за 50 тысяч рашэнняў, многiя з якіх маюць вялікае грамадскае значэнне і датычацца абсалютнай большасці грамадзян Індыі. Спадар Балакришнан прывёў шэраг прыкладаў падобных вердыктаў.
Па выніках сустрэчы пацверджана неабходнасць і гатоўнасць развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў галiне правасуддзя.