22 лістапада 1996 г. № Р-44/96
Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Цiхiнi В.Г., намеснiка Старшынi Суда Фадзеева В.А., суддзяў Васiлевiча Р.А., Вашкевiча А.Я., Кенiк К.I., Пастухова М.I., Падгрушы В.В., Серады М.М., Фiлiпчык Р.I., Цiшкевiча С.I., Чудакова М.П., разгледзеўшы ў судовым пасяджэннi матэрыялы справы,
УСТАНАВIЎ:
18 лiстапада 1996 года Канстытуцыйным Судом па прапанове Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству ўзбуджана вытворчасць па справе "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiстапада 1996 года № 455 "Аб парадку ўступлення ў сiлу рашэнняў рэспублiканскiх рэферэндумаў аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь" i ад 7 лiстапада 1996 года № 459 "Аб забеспячэннi канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме".
22 лiстапада 1996 года Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь выдадзены ўказы № 485 "Аб адмене Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiстапада 1996 года № 455" i № 486 "Аб адмене Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 лiстапада
Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ў сувязi з выданнем гэтых указаў адпалi падставы для разгляду справы па сутнасцi.
На падставе выкладзенага i кiруючыся артыкулам 22 Рэгламента Канстытуцыйнага Суда, Канстытуцыйны Суд
ВЫРАШЫЎ:
1. Спынiць вытворчасць па справе "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi i законам Рэспублiкi Беларусь указаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiстапада 1996 года № 455 "Аб парадку ўступлення ў сiлу рашэнняў рэспублiканскiх рэферэндумаў аб змяненнi i дапаўненнi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь" i ад 7 лiстапада 1996 года № 459 "Аб забеспячэннi канстытуцыйнага права грамадзян на ўдзел у рэферэндуме".
2. Накiраваць копii гэтага рашэння Камiсii Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь па заканадаўству, Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь (бакам па справе), Старшынi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, Прэм'ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь, Старшынi Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублiкi Беларусь, Генеральнаму пракурору Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстру юстыцыi Рэспублiкi Беларусь.
Старшынствуючы -
Старшыня Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь В.Г. Цiхiня