Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў
17–28 снежня 2009 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць 45 законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у тым лiку:
Асаблiвая частка Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь;
«Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год»;
«Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi ў Рэспубліцы Беларусь»;
«Аб прававым палажэннi замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь»;
«Аб статусе ваеннаслужачых»;
«Аб электронным дакуменце i электронным лiчбавым подпiсе»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах» i «Аб статусе Герояў Савецкага Саюза, Герояў Сацыялiстычнай Працы, поўных кавалераў ордэнаў Славы, Працоўнай Славы»;
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях ажыццяўлення адмiнiстрацыйных працэдур»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымiнальнай i адмiнiстрацыйнай адказнасцi»;
пакет законаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў, якiя фармiруюць дагаворна-прававую базу мытнага саюза ў рамках Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармулiраваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў, устараненне прабельнасцi прававога рэгулявання.