10 снежня 2009 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.) "Аб судовым абскарджанні рашэнняў дзяржаўных органаў па пытаннях падаткаабкладання (растлумачэнняў падатковага заканадаўства)", у якім адзначыў, што рашэнні вышэйстаячых падатковых органаў, прынятыя па зваротах, звязаных з пытаннямі падаткаабкладання (растлумачэнні падатковага заканадаўства), з’яўляюцца прававымі актамі ненарматыўнага характару.
У мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права кожнага на судовую абарону, а таксама забеспячэння правоў падаткаплацельшчыкаў Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным забяспечыць магчымасць абскарджання ў судовым парадку рашэнняў вышэйстаячых падатковых органаў, прынятых па зваротах, звязаных з пытаннямі падаткаабкладання (растлумачэнняў падатковага заканадаўства), і прапанаваў Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду Рэспублікі Беларусь прыняць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі пастанову Пленума Вышэйшага Гаспадарчага Суда па ўказанаму пытанню.