Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў

25-27 лiстапада 2009 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дэкларавання фізічнымі асобамі даходаў, маёмасці і крыніц грашовых сродкаў” (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

“Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб гандлі” (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб узаемнай перадачы ва ўласнасць зямельных участкаў і аб арэндзе зямельных участкаў” (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй аб паветраных зносінах” (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.);

“Аб ратыфікацыі папраўкі да Артыкулаў пагаднення Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця” (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармулiраваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў, устараненне прабельнасцi прававога рэгулявання.