Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў аб ратыфікацыі міжнародных дагавораў, якія датычацца заснавання і функцыяніравання Антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь “Аб ратыфікацыі Дагавора аб заснаванні Антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці” і “Аб ратыфікацыі Пагаднення аб кіраванні сродкамі Антыкрызіснага фонду Еўразійскай эканамічнай супольнасці” (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.).
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.