Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2009 года

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у кастрычніку 2009 года:

«Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання» (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах транспартнай дзейнасцi» (суддзя-дакладчык Міклашэвіч П.П.);

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях выкарыстання атамнай энергii» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адукацыi» (суддзя-дакладчык Ізотка У.П.);

«Аб унясенні дапаўненняў i змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай рэгiстрацыi нерухомай маёмасцi, правoў на яе i здзелак з ёй» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Разам з тым Канстытуцыйным Судом сфармулiраваны прававыя пазiцыi, накiраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу асобных норм законаў, устараненне прабельнасцi прававога рэгулявання.