Навіны
Адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з дэлегацыяй Асацыяцыi юрыстаў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам на чале з Прэзiдэнтам Асацыяцыi сп. Пхан Гуог Анхам

  

У Канстытуцыйным Судзе 28 кастрычніка 2009 г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з дэлегацыяй Асацыяцыi юрыстаў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам на чале з Прэзiдэнтам Асацыяцыi сп. Пхан Гуог Анхам.

П.П.Міклашэвіч інфармаваў членаў дэлегацыi аб структуры, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, новых паўнамоцтвах, а таксама аб асаблiвастях ажыццяўлення абавязковага папярэдняга i далейшага канстытуцыйнага кантролю нарматыўных прававых актаў.

Прэзiдэнт Асацыяцыi юрыстаў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам сп. Пхан Гуог Анх выказаў удзячнасць за магчымасць атрымаць непасрэдна ў Канстытуцыйным Суде iнфармацыю аб ажыццяўленнi канстытуцыйнага правасуддзя ў Рэспубліцы Беларусь.