Навіны
На пасяджэннi Канстытуцыйнага Суда прынята рашэнне, якое датычыцца ўнясення дапаўнення ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь

7 кастрычніка 2009 г. Канстытуцыйны Суд прыняў рашэнне (суддзя-дакладчык Падгруша В.В.) “Аб унясенні дапаўнення ў Рэгламент Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь”.

Указаным рашэннем артыкул 876 Рэгаменту дапоўнены часткамі, якія вызначаюць парадак правядзення дасудовай падрыхтоўчай работы (дасудовай падрыхтоўкі), што папярэднічае разгляду справы аб праверцы канстыуцыйнасці закона ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю ў судовым пасяджэнні і ажыццяўляецца суддзёй (суддзямі), а таксама адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі Сакратарыята Канстытуцыйнага Суда.