Навіны
Адбыўся міжнародны семінар на тэму “Роля Канстытуцыйнага Суда ў развіцці інстытутаў рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян”

22 верасня 2009 года ў Мінску адбыўся міжнародны семінар на тэму “Роля Канстытуцыйнага Суда ў развіцці інстытутаў рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян”, арганізаваны Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь сумесна з Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва.

З беларускага боку ў семінары прынялі ўдзел суддзі Канстытуцыйнага, Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага судоў, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Міністэрства юстыцыі, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў, адвакаты, прадстаўнікі навуковай юрыдычнай грамадскасці.

З дакладамі выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіч П.П., намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Марыскін А.У., суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Падгруша В.В., а таксама замежныя эксперты –прафесар Отта Люхтэрхандт (універсітэт г. Гамбурга), доктар Маціас Хартвіг (Інстытут імя Макса Планка па зарубежнаму публічнаму і міжнароднаму праву, г. Гейдэльберг), суддзя Канстытуцыйнага Суда Украіны Колас М.І.

У ходзе семінара ўдзельнікі абмеркавалі пытанні, якія датычацца паўнамоцтваў канстытуцыйных судоў, ролі канстытуцыйнага кантролю ў прававым механізме забеспячэння правоў і свабод грамадзян, аптымізацыі сродкаў канстытуцыйнай абароны, суадносін і размежавання паўнамоцтваў паміж канстытуцыйнымі судамі і Еўрапейскім Судом па правах чалавека.