У сваім выступленні П.П.Міклашэвіч расказаў аб дзейнасці Канстытуцыйнага Суда на сучасным этапе, задачах, што вырашаюцца ў сувязі з пашырэннем паўнамоцтваў і перспектывамі развіцця абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю. Пры гэтым прыводзілася канкрэтная інфармацыя аб практыцы разгляду Канстітуцыйным Судом законаў на стадыі да падпісання іх Кіраўніком дзяржавы. Падкрэсліваліся значнасць і велізарны патэнцыял дзейнасці, які быў прадастаўлены Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 14.
Кіраўніцтва Акадэміі МВД і прысутныя на сустрэчы супрацоўнікі з вялікай цікавасцю выслухалі выступленне Старшыні Канстытуцыйнага Суда і задалі цэлы шэраг пытанняў, што датычыліся перспектыў увядзення канстытуцыйнай скаргі ў нашай краіне, механізмаў рэалізацыі папярэдняга канстытуцыйнага кантролю і інш.