У Канстытуцыйным Судзе 11 верасня б.г. адбылася сустрэча Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. з дэлегацыяй Вярхоўнай народнай пракуратуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на чале з намеснікам Генеральнага пракурора КНР сп. Кэ Ханьмінам.
Сустрэча праходзіла ў рамках візіту Вярхоўнай народнай пракуратуры Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь і насіла азнаямляльны характар.
П.П.Міклашэвіч інфармаваў гасцей аб структуры, парадку фарміравання, кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, коле суб’ектаў, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны Суд для дачы заключэння аб адпаведнасці нарматыўных прававых актаў Канстытуцыі, а таксама аб новых паўнамоцтвах, прадастаўленых Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і практычным ажыццяўленні абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю законаў.
Члены дэлегацыі Вярхоўнай народнай пракуратуры Кітайскай Народнай Рэспублікі з вялікай цікавасцю выслухалі інфармацыю Старшыні Канстытуцыйнага Суда і задалі шэраг удакладняючых пытанняў, якія датычыліся асаблівасцей функцыяніравання Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь і яго месца ў сістэме органаў дзяржаўнай улады.
У заключэнне ўдзельнікі сустрэчы адзначылі несумненную карысць кантактаў прадстаўнікоў праваахоўных органаў розных краін, а таксама сяброўскі характар адносін паміж дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікі.