На пасяджэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь 3 верасня 2009 г. прынята рашэнне “Аб разглядзе спрэчак, якія выцякаюць з адносін па страхаванню” (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.).
У рашэннi Канстытуцыйнага Суда адзначана, што агульнымi i гаспадарчымi судамi прымаюцца неаднолькавыя рашэннi па спрэчках, звязаных з выплатай страхавой кампенсацыi па дагавору абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў. Гутарка iдзе аб розных падыходах агульных i гаспадарчых судоў да вызначэння размеру страхавой кампенсацыi, што падлягае спагнанню са страхаўшчыка, якi ажыццяўляе абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасцi ўладальнiка транспартных сродкаў, у частцы фактычных затрат кошту работ па аднаўленню аўтамабiля, пацярпеўшага ў дарожна-транспартным здарэннi, а таксама па спагнанню з такога страхаўшчыка сумы страхавога забеспячэння, выплачанай на карысць пацярпеўшага страхаўшчыком, якi ажыццяўляе абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасцi i прафесiйных захворванняў.
У мэтах забеспячэння правоў i свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь, правоў i ахоўваемых законам iнтарэсаў юрыдычных асоб, а таксама iх належнай судовай абароны Канстытуцыйны Суд прапанаваў Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь i Вышэйшаму Гаспадарчаму Суду Рэспублікі Беларусь выпрацаваць узгодненае тлумачэнне норм заканадаўства, што прымяняюцца судамi пры разглядзе спраў, звязаных з абавязковым страхаваннем грамадзянскай адказнасцi ўладальнiкаў транспартных сродкаў, i даць судам у выглядзе сумеснай пастановы растлумачэннi па пытаннях прымянення заканадаўства да адносiн па страхаванню грамадзян i юрыдычных асоб.