Загрузка...

logo
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь
Меню
Выканана рашэнне Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь “Аб Рэгламенце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”

26 сакавіка 2009 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне “Аб Рэгламенце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”.

У рашэнні Канстытуцыйны Суд адзначыў, што Рэгламент не вызначае парадак прыняцця Саветам Міністраў рашэнняў аб падтрымцы або адхіленні зваротаў грамадзян і арганізацый з ініцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, а таксама механізм рэалізацыі Саветам Міністраў права на зварот у Канстытуцыйны Суд па ўласнай ініцыятыве па пытаннях канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў.

Акрамя таго, у Рэгламенце не ўстаноўлены парадак ініцыіравання Саветам Міністраў перад Канстытуцыйным Судом прапановы аб выкладанні Судом сваёй пазіцыі аб дакументах, якія прымаюцца (выдаюцца) замежнымі дзяржавамі і (або) іх органамі і закранаюць інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Канстытуцыйны Суд прызнаў неабходным у мэтах забеспячэння належнага ажыццяўлення правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, выканання канстытуцыйнага прынцыпу прававой дакладнасці ўнесці адпаведныя змяненні і дапаўненні ў Рэгламент Савета Міністраў, накіраваныя на ўстаноўленне парадка ўнясення Саветам Міністраў у Канстытуцыйны Суд вызначаных прапаноў.

26 жнiўня 2009 г. Савет Міністраў прыняў пастанову № 1112 “Аб ўнясенні дапаўнення ў Рэгламент Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”, якой рэалiзаваў прапановы Канстытуцыйнага Суда.

У адпаведнасцi з вызначанай пастановай Рэгламент Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 лютага 2009 г. № 193, дапаўняецца спецыяльнай главой 81 “Парадак разгляду Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь пытанняў унясення прапаноў у Канстытуцыйны Суд”.

Такiм чынам, у Рэгламенце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь у цяперашні час прадугледжаны механізм рэалізацыі устаноўленнага артыкулам 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў фактычнага права грамадзян і арганізацый на зварот у апасродкаванай форме ў Канстытуцыйны Суд з прапановай аб праверцы канстытуцыйнасці акта, а таксама механізм рэалізацыі права Савета Міністраў у адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб выкладанні пазіцыі Канстытуцыйныга Суда аб асобных дакументах замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і (або) іх органаў.