Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць шэрагу законаў

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў Рэспублікі Беларусь:  

«Аб органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь»; 

«Аб унясенні змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь»; 

«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны інвалідаў»; 

«Аб ратыфікацыі Пагаднення аб сумеснай фільмавытворчасці». 

Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.