Навіны
Аб прысязе суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіча Т.В.
У адпаведнасці з артыкулам 93 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнкам А.Р. у прысутнасці Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Батуры Б.В., Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанкі У.П., кіраўнікоў вышэйшых судовых органаў краіны прыведзены да прысягі суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Варановіч Тадэуш Валянцінавіч.