Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў Рэспублікі Беларусь:
«Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўнення ў некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытанню дакументавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб таварных знаках і знаках абслугоўвання»;
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях крымінальнай адказнасці і аператыўна-вышуковай дзейнасці».
Па выніках разгляду ўказаныя законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.