Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў Рэспублікі Беларусь:
“Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2008 год”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб каштоўных металах і каштоўных камянях”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы працы”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай статыстыкі”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў”;
“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Швецыя аб міжнародных аўтамабільных перавозках пасажыраў і грузаў”;
“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Мексіканскіх Злучаных Штатаў аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый”;
“Аб ратыфікацыі Восьмага дадатковага пратакола да Статута Сусветнага паштовага саюза”;
“Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Ірландыі аб умовах аздараўлення непаўналетніх грамадзян Рэспублікі Беларусь і Ірландыі”;
“Аб ратыфікацыі Канвенцыі аб прававым статусе працоўных-мігрантаў і членаў іх сямей дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў”;
“Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з ростам захворваннем цукровым дыябетам”;
“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Дзяржавы Катар аб ваенным і ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве”.
Па выніках разгляду ўсе законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.