Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць шэрагу законаў

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць наступных законаў Рэспублікі Беларусь:

“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння лекавых сродкаў”;

“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў і іншай тайны, якая ахоўваецца законам”;

“Аб унясенні дапаўненняў і змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь”;

“Аб ратыфікацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з незаконным вырабам і абарачэннем агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў і выбуховых устройстваў”;

“Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах”.

Па выніках разгляду ўсе законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.