Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць чатырох законаў Рэспублікі Беларусь:
“Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь”;
“Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі”;
“Аб ратыфікацыі Пагаднення аб падрыхтоўцы кадраў для праваахоўных, проціпажарных, аварыйна-выратавальных органаў і спецыяльных служб дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы”.
Па выніках разгляду ўсе законы былі прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.