У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні 4 мая 2009 г. разгледзеў у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць васьмі законаў Рэспублікі Беларусь.
Канстытуцыйным Судом, у прыватнасці, разгледжаны законы Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай ахове”, “Аб унясенні змянення ў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый”, “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь”, “Аб ратыфікацыі Дагавора паміж Рэспублікай Беларусь і Сірыйскай Арабскай Рэспублікай аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і крымінальных справах”, “Аб ратыфікацыі Канвенцыі паміж Рэспублікай Беларусь і Вялікай Сацыялістычнай Народнай Лівійскай Арабскай Джамахірыяй аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання і папярэджанні ўхілення ад выплаты падаткаў у адносінах да падаткаў на даходы”.
Па выніках разгляду ўсе законы былі прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.