Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццявіў абавязковы папярэдні кантроль канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь на пасяджэнні 29 красавіка 2009 г. разгледзеў у рамках абавязковага папярэдняга кантролю пытанне аб канстытуцыйнасці Закона Рэспублікі Беларусь “Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.
Па выніках разгляду Канстытуцыйны Суд прызнаў, што Закон “Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.